БЭНЭДЫКТ XVI ПРЫЗНАЧЫЎ НОВАГА ПРЫМАСА ПОЛЬШЧЫ

23.12.2009, 09:00  |  Навіны, Свет

Папа Рымскі Бенедыкт XVI прызначыў арцыбіскупа горада Гнезна Хенрыка Мушынскага новым прымасам Польшчы. Арцыбіскуп Мушынскі зменіць на пасадзе лідэра Каталіцкай Царквы ў Польшчы кардынала Юзафа Глемпа, былога арцыбіскупа Варшаўскага, які сыходзіць на спакой у сувязі з дасягненнем 80-годдзя.

 

Традыцыйна тытул прымас Польшчы замацаваны за арцыбіскупам Гнезна - у гэтым горадзе дзейнічае найстарэйшая Арцыбіскупская кафедра ў краіне. Кардынал Глемп стаў прымасам у 1981 годзе, узначаліўшы архідыяцэзію, якая аб'ядноўвае і Гнезна, і Варшаву. 1992 г. Папа Ян Павал II рэфармаваў польскую іерархію, і Варшаўская архідыяцэзія стала самастойнай. Сталічную кафедру ўзначаліў Юзэф Глемп, застаўшыся пры гэтым прымасам.

 

Нягледзячы на тое, што кардынал Глемп пайшоў на спакой з пасады архіепіскапа Варшавы ў 2006 годзе, было абвешчана, што ён захавае за сабой ганаровы тытул прымаса да 80 гадоў. Прэлат адзначыў юбілей 18 снежня.

 

Хенрык Юзэф Мyшынскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў горадзе Косцежына на поўначы Польшчы. Ён быў біскупам горада Влоцлавек з 1987 года, а ў 1992 г., пасля рэформы польскай іерархіі, стаў арцыбіскупам Гнезна.

Навіны па тэме