У РАСЕІ ЗАБІТЫ ЯШЧЭ АДЗІН СЬВЯТАР

23.12.2009, 11:23  |  Навіны, Свет

Расейскія міліцыянты ў аўторак вечарам затрымалі па гарачых слядах двух падазраваных у забойстве сьвятара Аляксандра Філіпава ў Падольскім раёне Падмаскоўя. Па папярэдніх дадзеных, сьвятар зрабіў ім заўвагу за тое, што яны спраўлялі натуральныя патрэбы на вуліцы. Мужчыны застрэлілі айца Аляксандра ў ходзе сваркі.

 

Руская праваслаўная царква заклікае задумацца аб маральнай сітуацыі ў грамадстве ў сувязі з чарговым забойствам святара.

"Думаю, што падзеі апошніх месяцаў павінны прымусіць нас задумацца аб той духоўна-маральнай сітуацыі, у якой мы ўсе жывем", - сказаў “РИА-Новости” кіраўнік Інфармацыйнага аддзела РПЦ Уладзімір Легойда, каментуючы забойства айца Аляксандра.

 

Па яго словах, неабходна зразумець, што "стан чалавечай душы - не прыгожыя словы, а жорсткая рэальнасць, якая літаральна адбіваецца на нашых жыццях".

 

Гэта ўжо не першы акт гвалту ў адносінах да сьвятароў за апошні час. У канцы лістапада на поўдні Масквы быў застрэлены айцец Данііл Сысоеў, прама ў царкве, настаяцелем якой ён з'яўляўся. Пры гэтым быў паранены яго рэгент Уладзімір Стрэльбіцкі. Па асноўнай версіі следства, забойства зьдзейсьнена на рэлігійнай глебе. Некалькімі днямі пазней недалёка ад царквы трое мужчын збілі яшчэ аднаго клірыка той жа абшчыны - сьвятара Віталя Зубкова.

Навіны па тэме