У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ КРУГЛЫ СТОЛ ПА ПРАБЛЕМАХ ВЫХАВАННЯ ТАЛЕРАНТНАСЦІ Ў БЕЛАРУСАХ (ФОТА)

23.12.2009, 15:48  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

«Грамадска-рэлігійны дыялог у Рэспубліцы Беларусь. Выхаванне талерантнасці». Круглы стол з такой назвай адбыўся 23 снежня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міжнароднае грамадскае аб'яднаньне "Добрая воля" пры падтрымцы «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі».

Як паведаміў прэсавай службе вядучы круглага стала, сустаршыня БХД Аляксей Шэін, гэта была першая спроба праведзення канферэнцыі падобнага фармату. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі святары розных канфесій, але і прадстаўнікі палітычных структураў, грамадзянскай супольнасці, праваабарочных арганізацый, юрысты.

Паводле Аляксея Шэіна, канферэнцыя стала “першым добрым крокам на шляху выбудовы адносінаў паміж грамадзянскай супольнасцю і рэлігійнымі структурамі, а таксама першай спробай абазначэння пытання талерантнасці і супрацоўніцтва паміж вышэйназванымі суб’ектамі”.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваныя наступныя тэмы:

“Праблемы і дасягненні ў грамадска-рэлігійным дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь. Новыя выклікі”,

“Выхаванне талерантнасці ў Беларусі. Магчымыя формы супрацы розных канфесій, грамадзянскай супольнасці і дзяржавы”.

С дакладамі на канферэнцыі выступілі: юрыст, эксперт у галіне рэлігійнага заканадаўства Дзіна Шаўцова, юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін, пастар царквы “Ян Прадвеснік” Антоній Бокун, рыма-каталіцкі ксёндз Юры Барок (Глыбокае), кіраўнік грамадскага аб’яднання “Добрая воля” Леанід Скарабагаты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік хрысціянскага адукацыйнага цэнтру.

На фота: 

1-3 - паседжанне круглага стала
4 - старшыня БХК Алег Гулак
5 - пастар царквы "Ян Прадвеснік" Антоній Бокун
6 - юрыст царквы "Новае Жыццё" Сяргей Луканін
7 - сустаршыня БХД Аляксей Шэін
8 - ксёндз Юры Барок
9 - сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі
10 - кіраўнік міжнароднага грамадскага аб'яднання "Добрая воля" Леанід
Скарабагаты

Навіны па тэме