2009 ГОД У ЖЫЦЦІ КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Ў БЕЛАРУСІ

24.12.2009, 08:41  |  Навіны, Грамадства

20 гадоў таму распачалося адраджэнне Каталікага Касцёла ў Беларусі. Чым адзначыўся юбілейны год у жыцці Касцёла ў Беларусі? Прапануем вашай увазе асноўныя даты і падзеі, што азнаменавалі гэты перыяд.

 

У лютым 2009 г. выйшаў першы пераклад на беларускую мову Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ па ініцыятыве і падтрымцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 

27 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.

 

21 мая 2009 г. кардынал Казімір Свёнтэк адзначыў 18-годдзе біскупскага пасвячэння.

 

24 чэрвеня 2009 г. дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец адзначыў 10-годдзе біскупскай сакры.

 

24–27 чэрвеня 2009 г. у Віцебскай дыяцэзіі адбыўся V Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2009».

 

4–5 ліпеня 2009 г. у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся ўрачыстасці з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Тракельскай. Папскія кароны на цудоўны абраз былі ўскладзены кардыналам Казімірам Свёнткам.

 

З 24 па 26 ліпеня 2009 г. у Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла другая малітоўная сустрэча моладзі.

 

25 ліпеня 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў 20-годдзе біскупскай намінацыі.

 

4 жніўня 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшла першая агульнабеларуская сустрэча святароў.

 

22 жніўня 2009 г. у Браславе (Віцебская дыяцэзія) арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер здзейсніў каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.

 

23 жніўня 2009 г. у мінскай архікатэдры адбылося ўрачыстае завяршэнне перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая распачалася 19 красавіка 2009 г. у Нядзелю Божай Міласэрнасці. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер.

 

18–19 верасня 2009 г. у мінскім Чырвоным касцёле адбылася канферэнцыя на тэму «Сям’я — супольнасць любові і жыцця».

 

20 верасня 2009 г. дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец адзначыў 25-годдзе святарства і 10-годдзе біскупскай сакры.

 

23 верасня 2009 г. бiскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 60-годдзе.

 

25 верасня 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, які адбыўся з нагоды прыбыцця ў Мінск Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Паміж іерархамі адбылася кароткая прыватная размова.

 

3 кастрычніка 2009 г. — адкрыццё каталіцкага Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага у Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

 

10 кастрычніка 2009 г. — кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, першай за амаль 125 гадоў рыма-каталіцкай святыні ў гэтым горадзе. Цырымонію кансэкрацыі ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.

 

20 кастрычніка 2009 г. — 20-годдзе біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 

21 кастрычніка 2009 г. кардынал Казімір Свёнтэк, адзін з найстарэйшых іерархаў у свеце, адзначыў 95-годдзе.

 

25 кастрычніка 2009 г. — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняты ў шэрагі Мальтыйскага Ордэна.

 

7–8 лістапада 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбылася канферэнцыя на тэму «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму».

 

8–10 лістапада 2009 г. Беларусь па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, наведаў з візітам кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У межах візіту ватыканскі іерарх асвяціў новыя стацыі ў мінскай архікатэдры, прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска-юдэйскаму дыялогу, і сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

 

20 лістапада 2009 г. біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін адзначыў 10-ую гадавіну біскупскай сакры.

 

21 лістапада 2009 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч адзначыў 5-годдзе біскупскай кансэкрацыі.

 

20–21 лістапада 2009 г. пры мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля з нагоды 150-годдзя дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага адбыўся сімпозіум «Ксёндз Ян Боска — учора, сёння і заўтра».

 

26 лістапада 2009 г. кардынал Казімір Свёнтэк адзначыў 15 гадавіну атрымання кардынальскага тытулу.

 

11–17 снежня 2009 г. — трэці візіт аd limina біскупаў з Беларусі ў Апостальскую Сталіцу. Аўдыенцыю беларускім іерархам Святы Айцец удзяліў 17 снежня.

 

20 снежня 2009 г. у Мядзелі адбыўся сімпозіум «Духоўная скарбніца Камэлю ў дзейнасці яго дзяцей», прысвечаны 20-годдзю аднаўлення дзейнасці айцоў кармэлітаў у Беларусі.

Навіны па тэме