ЭКААБАРОНЦЫ ПРАВЯЛІ АКЦЫЮ СУПРАЦЬ МАСАВАЙ ВЫРУБКІ ЕЛАК

26.12.2009, 09:55  |  Навіны, Грамадства

25 снежня зялёныя актывісты Менска правялі акцыю ў сталічным метрапалітэне, накіраваную супраць масавай вырубкі елак.

 

"Я не хачу вісець на трупе елкі" — вяшчаў надпіс на ёлачных цацках, якія віселі на поручнях вагонаў метро. Такім чынам грамадскія актывісты хацелі заклікаць жыхароў горада адмовіцца ад выкарыстання жывой елкі ў калядна-навагоднія дні.

 

Пад Новы год у краіне адкрываецца каля 650 ёлачных кірмашоў, а гэта дзесяткі тысяч зрубленых елак, якія "мелі такое ж права на існаванне, як усе мы", перакананы экаабаронцы. Да ўсяго іншага вырубка елак, у тым ліку санітарная і санкцыянаваная, вядзе да змены малых экасістэм і гібелі істот, якія жывуць у іх.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме