ЖАНЧЫНА КІНУЛАСЯ НА БЭНЭДЫКТА XVI ПАДЧАС СЬВЯТОЧНАЙ ІМШЫ

26.12.2009, 10:01  |  Навіны, Свет

Перад пачаткам каляднай імшы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане жанчына кінулася на папу рымскага Бэнэдыкта XVI. Ва ўзьніклай мітусьні 82-гадовы пантыфік не ўтрымаўся на нагах і ўпаў.

 

Яму адразу ж дапамаглі падняцца, і ён безь якіх-небудзь праблем на чале ўрачыстай працэсіі прайшоў да алтара храму і ўзначаліў набажэнства.

 

Вінаватая ў інцыдэнце (ёй аказалася грамадзянка Швайцарыі Суcана Маёлё) затрыманая і шпіталізаваная. Мяркуецца, што жанчына псыхічна хворая.

 

Па словах прадстаўніка службы друку Сьвятога пасаду, яна ня мела благіх намераў і, праўдападобна, хацела толькі наблізіцца да папы.

Навіны па тэме