У БЕЛАРУСІ ПРАХОДЗІЦЬ ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ «КУПІ ЧАСОПІС - ДАПАМАЖЫ КОСАЎСКІМ СЕРБАМ»

26.12.2009, 10:47  |  Навіны, Грамадства

Удзельнікі акцыі могуць набыць другі нумар расейскага праваслаўнага выдання «Парфенон». На сродкі, атрыманыя ад продажу выдання, будуць набытыя рэчы і прадукты для людзей, якія жывуць у анклавах-гета.

 

Выпуск часопіса прысвечаны Косава і Метохіі і распавядае аб святынях і лёсах жыхароў гэтага сербскага краю. Дадзеная акцыя - гэта не адзіны праект па аказанні дапамогі сербам. У Віцебску да 11 студзеня праходзіць фотавыстава «Душа Сербіі» аўтара Дарко Дозета. На ёй таксама збіраюцца ахвяраванні, якія будуць накіраваныя ў Косава.

 

Дабрачынныя праекты праводзяцца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, іх арганізатарам з'яўляецца Культурна-асветніцкая ўстанова “Сербскі цэнтр”.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375-29-269-98-99; +375-44-778-45-99.

Крыніца: Радио "София"

Навіны па тэме