ВІЦЕБСКІЯ ЎЛАДЫ РАЗГЛЕДЗЯЦЬ ПЫТАННЕ АБ ПЕРАЙМЕНАВАННІ ВУЛІЦЫ КАМУНІСТЫЧНАЙ У БАГАСЛОЎСКУЮ

26.12.2009, 12:08  |  Галоўныя навіны

Віцебскія актывісты “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” атрымалі своеасаблівы падарунак на Раство ад мясцовага гарсавета - адказ на зварот аб перайменаванні вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую.

 

Як паведамляецца ў афіцыйным лісце, падпісаным галоўным архітэктарам Віцебска В.Дубікам (ліст, дарэчы, напісаны па-беларуску), пытанне аб перайменаванні вуліцы будзе разгледжана на бліжэйшым паседжанні гарадской тапанімічнай камісіі.

 

Нагадаем, віцебскія актывісты БХД сабралі подпісы жыхароў гораду за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе сапраўднай назвы, аднятай у 1919 годзе. На гэтай вуліцы размешчаны Свята –Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская.

 

Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў мясцовы гарвыканкам напачатку снежня.

Навіны па тэме