ХРЫСЦІЯНСКАЯ МОЛАДЗЬ У ЗША ЕВАНГЕЛІЗАВАЛА КАЛЯДНЫЯ ПЕСНІ

28.12.2009, 09:40  |  Навіны, Свет

Напярэдадні Нараджэння Хрыстова cлавянская моладзь царквы «Новае Жыццё» горада Атланта ў ЗША арганізавала евангелізацыйныя Калядкі з наведваннем дамоў няверуючых людзей. У праграме гучалі вядомыя калядныя песні на ўкраінскай, рускай і ангельскай мовах аб Божай любові і народжаным Дзіцяці.

 

«Такія мерапрыемствы ладзяцца ўжо не першы год і заўсёды прыносяць выдатныя вынікі, - кажа моладзевы кіраўнік Віктар Марозаў. – Гэтым разам мы наведалі 10 дамоў. Людзі заўсёды застаюцца пад глыбокім уражаннем ад такіх калядных віншаванняў і такой колькасці хрысціянскай моладзі. Нараджэнне Хрыстова становіцца для іх больш цёплым і, вядома ж, усё гэта падымае аўтарытэт царквы ў горадзе. У канчатковым выніку людзі ведаюць, куды ім ісці ў выпадку, калі ім патрэбна малітва ці духоўная падтрымка».

Навіны па тэме