АДКАЗНАСЦЬ ЗА ЗАБОЙСТВА ДАНІІЛА СЫСОЕВА ЎЗЯЛІ НА СЯБЕ ІСЛАМІСТЫ

28.12.2009, 15:51  |  Навіны, Свет

Адказнасць за забойства святара Данііла Сысоева, што адбылося ў ноч на 20 лістапада 2009, узялі на сябе радыкальныя ісламісты. Паведамленне пра гэта з'явілася на адным з экстрэмісцкіх сайтаў.

 

Як адзначаецца ў заяве, дакладнай інфармацыі аб тым, хто здзейсніў забойства "ворага Алаха", няма. Паведамляецца, што Сысоева забіў чалавек, які ніколі не быў на Каўказе, але "прынёс прысягу аміру мусульман Абу Усману". Здзейсніўшы злачынства, забойца "перабраўся на тэрыторыю імарата Каўказ, дзе на тэрыторыі аднаго з вілаятаў стаў шахідам".

 

Забойства святара нібыта было заснято на камеру мабільнага тэлефона, але гэты відэаролік быў згублены, сцвярджаецца ў паведамленні.

 

Дакладнасць заявы пацвердзіць не ўдалося. Каментарыяў з праваахоўных органаў на гэты конт пакуль не паступала.

 

Нагадаем, у якасці асноўнай следства разглядае версію аб забойстве Сысоева на глебе рэлігійнай нецярпімасці. Святар, які актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю, неаднаразова атрымліваў пагрозы ад ісламістаў і нават звяртаўся ў сувязі з гэтым у ФСБ.

 

Злачынства было здзейсненае ў Храме святога Фамы на поўдні Масквы. Забойца у масцы стрэліў Сысоеву ў галаву і параніў ў грудзі рэгента Уладзіміра Стрельбіцкага. У паведамленні ісламістаў адзначаецца, што рэгента не сталі забіваць свядома, так як не было інфармацыі аб тым, "ганьбіў ён іслам ці не".

 

За інфармацыю, якая можа дапамагчы ў раследаванні забойства Сысоева, прызначаная ўзнагарода ў памеры 1,1 мільёны расейскіх рублёў.

Навіны па тэме