Студэнты інстытута тэалогіі робяць свята для цяжкахворых

30.12.2009, 11:02  |  Навіны, Грамадства

Напярэдадні Раства чацвёрты год запар студэнты Інстытута тэалогіі БДУ бяруць удзел у дабрачыннай акцыі, дапамагаючы маладым людзям і дзецям з ДЦП і іншымі цяжкімі захворваннямі.

 

Як паведаміла арганізатар акцыі Наталля Амплеева, пачынаючы з 29 снежня, студэнты наведваюць сваіх цяжкахворых падапечных на даму. Прывозяць падарункі - кнігі, іконы, фрукты. Расказваюць аб надыходзячым свяце. Акцыя праходзіць у Кастрычніцкім раёне Менска.

 

14 студзеня лялечны тэатр «Батлейка», у якім працуюць студэнты Інстытута тэалогіі БДУ, у тэрытарыяльным цэнтры Кастрычніцкага раёна пакажуць калядны спектакль. На прадстаўленне трапяць тыя маладыя людзі з парушэннямі развіцця, якія могуць хадзіць.

Навіны па тэме