Ватыкан рассакрэціў частку сваіх архіваў

04.01.2010, 15:25  |  Навіны, Свет

Усяго ў зборнік увайшлі 105 гістарычных дакументаў, 19 з якіх апублікаваны ўпершыню. Кніга ўжо паступіла ў продаж у Еўропе.

 

У ліку рассакрэчаных дакументаў ёсць скарга Мікеланджэла, які наракае на затрымку гонорара за роспіс купала храма Святога Пятра.

 

Таксама сярод унікальных матэрыялаў апублікавана датаваны 1246г. ліст унука Чынгісхана. У сваім пасланні ён прапанаваў Папе рымскаму ў суправаджэнні ўсіх еўрапейскіх каралёў прыбыць у Манголію на пакланенне вялікаму хану.

 

Час ад часу Ватыкан прыадчыняе заслону над царкоўнымі і палітычнымі таямніцамі. Так, летам мінулага года Ватыкан апублікаваў даследаванне споведзі вернікаў.

Крыніца: NEWSru.com

Навіны па тэме