У 2009 годзе загінула рэкордная колькасць місіянераў

04.01.2010, 19:38  |  Навіны, Свет

2009 год быў адзначаны найбольшай колькасцю забітых місіянераў за апошнія 10 гадоў. У 16 краінах на чатырох кантынентах за веру былі забітыя 37 чалавек.

 

Сярод забітых місіянераў 30 святароў, 2 семінарыста, 2 манахіні і 3 свецкіх чалавекі. Найнебяспечнымі краінамі ў гэтым годзе сталі Бразілія і Калумбія, у якіх загінула па 6 місіянераў, па 4 сустрэлі смерць у Конга і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, 3 - у Мексіцы, па 2 - у Кеніі, на Кубе, у Сальвадоры і ЗША, па адным у Бурундзі, на Філіпінах, у Індыі, Гватэмале, Гандурасе, а таксама ў Францыі.

 

Ватыканскае агенцтва FIDES паведамляе, што ў 1980-1989 гадах у свеце загінула 115 місіянераў - мужчын і жанчын. Аднак гэта колькасць верагодна значна вышэй, паколькі ў той час яшчэ не праводзілася падрабязных даследаванняў і статыстыкі.

 

У наступнай дэкадзе (1990-2000) гэта колькасць рэзка вырасла да 604, адна толькі грамадзянская вайна ў Руанде ў 1994 годзе, забрала жыцці па меншай меры 248 святароў і манашак, у тым ліку і 3 біскупаў. Да канца дзевяностых гадоў колькасць забітых вагалася ад 32 (1999) да 68 (1997).

 

Цяперашняе колькасць забітых найвышэйшая з 1998 года, калі трагічнай смерцю загінула 40 людзей царквы.

Навіны па тэме