Святло Вiфлеемскай зоркi

05.01.2010, 11:21  |  Навіны, Грамадства

У Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii працуе выстава "Святло Вiфлеемскай зоркi", якая расказвае пра самае радаснае хрысцiянскае свята — Нараджэнне Хрыстова.

 

На выставе прадстаўлены Евангеллi ад Лукi i ад Матвея, абразы. Менавiта Святы Мiкалай, чыя выява на абразах, прыносiць падарункi перад гэтым святам. Выстава таксама паказвае батлейкi, якiя з'явiлiся на нашых землях у XVІ стагоддзi, паштоўкi, якiя на пачатку мiнулага стагоддзя былi выдадзены ў Расii i Заходняй Еўропе, i паштоўкi нашага часу з выявай беларускiх храмаў, Вiфлеемскiя зоркi, габелен "Калядоўшчыкi". А цудоўныя гравюры распавядаюць пра тое, як да Хрыста першымi прыйшлi пастухi, прынеслi паклон.

Крыніца: "Звязда"

Навіны па тэме