Царква заклікае не гадаць на Раство

05.01.2010, 12:51  |  Навіны, Грамадства

Беларуская Праваслаўная Царква настойліва заклікае не гадаць на Раство, лічачы варажбу цяжкім грахом і цемрашальствам.

 

Як паведамілі ў Беларускім экзархаце, хрысціянская царква катэгарычна адмаўляе сапраўднасць старажытнага павер’я, што гэтыя святочныя дні спрыяльныя для ўсякага роду гаданняў.

 

"Наступствы гаданняў і варажбы згубна не толькі для душы, але і для грамадства ў цэлым", - падкрэслілі ў экзархаце.

 

Святары асабліва адзначылі, што "ўсялякія гаданні і ёсць тое самае цемрашальства, якому царква супрацьстаіць самой сваёй прыродай".

 

"Віфліемская зорка, якая падымаецца як праява чароўнай анёльской энергіі, скасавала ўсялякую астралогію і не можа мець нічога агульнага з традыцыяй ўсходніх культаў", - падкрэслілі ў БПЦ.

Крыніца: "Интерфакс"

Навіны па тэме