| RSS- | English

САДОЎСКІ Дзяніс Вадзімавіч

Адказны сакратар партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

 

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1983 года ў Менску. Хрысціянін. Жанаты. Двое дзяцей.

 

У 2002 годзе скончыў Менскі машынабудаўнічы каледж, спецыяльнасць - эканаміст-маркетолаг, у 2006-м - Менскі інстытут кіравання, спецыяльнасць - эканаміст.

 

У Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з 2005 году, адказны сакратар аргкамітэта партыі БХД. Арганізатар Кампаніі барацьбы з акультызмам (снежань 2007 г. - 2008 г.), у выніку якой дзяржавай была забароненая рэклама акультызму ў СМІ. Адзін з каардынатараў Кампаніі ў абарону права на свабоду сумлення (сакавік 2007 - травень 2008). Падчас кампаній больш 50 тысяч чалавек падпісаліся за змену закона "Аб свабодзе сумлення", які парушае правы хрысціянаў Беларусі.

 

Адзін з арганізатараў кампаніі "Пакаянне" (2007 г.), прымеркаванай да 70-ай гадавіне піка сталінскіх рэпрэсій і ўшанаванні памяці ахвяр масавых рэпрэсій. Арганізатар шэрагу мясцовых кампаній у Фрунзенскім раёне па добраўпарадкаванні раёна і паляпшэнні ўмоў жыцця.

 

У 2006 годзе актыўны сябра штаба Аляксандра Мілінкевіча ў прэзідэнцкай кампаніі. Кандыдат у у мясцовую раду дэпутатаў на выбарах 2007 і 2010 гадоў, кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 года. Намеснік кіраўніка штаба Віталя Рымашэўскага ў прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Кіраўнік штаба кампаніі байкота на парламенцкіх выбарах 2012 года.

 

Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ), пазаштатны журналіст.

 

Захапленні: здаровы лад жыцця, спорт (футбол), рыбалка.

 

Кантакты:  тэлефон +375 29 642 4758



2005-2009 . bchd.info .
220123, . ̳, / 324, [email protected]