У Кіраўскім раёне сябры БХД ушанавалі землякоў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій (фота)
31 кастрычніка сябры Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД ушанавалі ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёна памяць землякоў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій.
З гэтай трагічнай падзеі на мясцовых могілках былі ўсталяваныя крыжы памяці. У свой час аб загінулых сваяках клапаціліся іх родныя, але мінуў час і людзей гэтых не стала. Ініцыятыву старшыні Сіньёрскай арганізацыі Наталлі Маразевіч падтрымалі сябры і прыхільнікі БХД з Бабруйска, а таксама мясцовыя жыхары – агулам каля 20 чалавек.
Удзельнікі акцыі памяці высякалі кустоўе, спілоўвалі старыя дрэвы, зграбалі лісце, а напрыканцы ўсклалі кветкі і запалілі свечкі, такім чынам ушанаваўшы загіблых.