Люблю Беларусь!

Кампанія "Люблю Беларусь!” распачалася ў 2008 г. з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціянаў.

У межах кампаніі адбываюцца наступныя мерапрыемствы:

- Шоў Беларушчыны” – віктарына для школьнікаў і студэнтаў працягласцю 1 – 1,5 гадзіны, з пытаннямі з беларускай гісторыі, культуры, спорту. Адказы фармулююць беларускую нацыянальную ідэю як хрысьціянскую ў сваёй сутнасці. Пераможцам уручаюцца прызы – найлепшыя беларускія CD і кнігі.

- "Курсы ды-джэяў Адраджэння” – элітныя лідарскія курсы, у першую чаргу для вернікаў, з падрыхтоўкай у галіне мэнэджмэнту, псіхалогіі, інфармацыйных тэхналогіяў, з практычнымі выпрабаваннямі і асабістым рэйтынгам.

- Хрысціянскі Літаратурны Клюб – сустрэчы беларускіх пісменьнікаў і паэтаў, хрысціянаў розных канфесіяў, з прэзентацыяй новых твораў і абмеркаваннем пытанняў прозы, паэзіі і публіцыстыкі.

- "Беларускі Хрысціянскі Хіт” – найлепшыя беларускамоўныя хрысціянскія спевы. Выйшлі ўжо тры альбомы. Рыхтуюцца наступныя CD: "Хрыстос Уваскрос!” (на Вялікдзень), "Бардаўскі Хрысціянскі Хіт”, "Беларускі Хрысціянскі Рок”, "Беларускі Літургічны Спеў”. Будзем удзячныя за вашыя прапановы і запісы.

- Канцэрты, сустрэчы з вядомымі людзьмі, вечарыны, імпрэзы. Ёсьць магчымасьць запрасіць у любы рэгіён Беларусі вядомых беларускіх творцаў, хрысціянскіх музыкаў і бардаў.

Каардынатар кампаніі Валянціна Шычко
маб.: 8 (029) 656 00 64
E-mail: bielhrystkultura@gmail.com