Віталь Рымашэўскі: Сёння мы ўшаноўваем сапраўдных беларускіх герояў
«Дзяды» асабліва актуальныя для беларусаў цяпер, калі ў Расеі адбываецца новая хваля таталітарызму і шанавання тыранаў. Пра гэта сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі заявіў у каментары для БелаПАН падчас сённяшняга шэсця ў Курапаты, прысвечанага дню памінання продкаў «Дзяды».
«Дзяды» «цалкам укладваюцца ў парадыгму дзён, прысвечаных памяці беларускіх герояў, якія пацярпелі за веру, праўду, Айчыну», – сказаў палітык.
Рымашэўскі адзначыў, што сёння гэты дзень не менш актуальны, чым раней. «Цягам апошняга часу ў Расеі адбываўся новы віток таталітарызму, адбываецца новая хваля шанавання тыранаў. Мы ж шануем сваіх сапраўдных герояў», – падкрэсліў палітык.