Сябры БХД Маладэчна ўшанавалі памяць рэпрэсаваных (фота)
Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Маладэчна на “Дзяды” ўсклалі кветкі да помніка рэпрэсаваным у маладэчанскім гарадскім парку.
Як адзначыў сябра аргкамітэту БХД у Маладэчне Міхал Марцінкевіч, ушаноўваць памяць аб загінуўшых падчас сталінскіх рэпрэсій – абавязак кожнага Беларуса.
“Подзвігі нашых продкаў, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля лепшай будучыні нашчадкаў – прыклад для ўсіх, хто марыць аб свабодзе і незалежнасці Беларусі”, – падкрэсліў ён.