Павал Севярынец: “Дзяды” мусяць адзначацца на дзяржаўным узроўні (відэа)
“Дзяды” ў Беларусі мусяць адзначацца на нацыянальным, дзяржаўным узроўні. Пра гэта ў каментары “Белсат” заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец.
“Не фанфары, не парады, але талокі, але перадачы і фільмы па тэлевізіі. І такі чын: кожны чалавек згадвае пра сваіх сваякоў”, – адзначыў ён.