Адбылася сустрэчы кіраўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з прадстаўнікамі Дзярждэпу ЗША
4 лістапада адбылася сустрэча кіраўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, якія знаходзяцца з кароткатэрміновым візітам у Беларусь.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі лічыць сустрэчу станоўчай, нягледзячы на непрацяглы візіт дэлегацыі.
“Сустрэча не была пратакольнай, але прадстаўнікі ЗША былі абазнаныя ў сітуацыі ў Беларусі і задавалі вельмі канкрэтныя пытанні адносна таго, якія змены ў Беларусі могуць сапраўды прывезці да дэмакратызацыі. У адказ было заяўлена, што асновай гэтага з’яўляюцца свабодныя і справядлівыя выбары. Для гэтага неабходныя змены ў выбарчае заканадаўства, каб камісіі папросту лічылі галасы. Таксама патрэбная свабоды дзейнасці няўрадавых арганізацый, палітычных партый і СМІ”, – адзначыў ён.
Паводле яго, таксама вельмі канкрэтна абмяркоўвалася пытанне рэгістрацыі БХД, праваабарончых і грамадскіх арганізацый. “Я падумаў гэтае пытанне. І тут разуменне ёсць на 100%, што без гэтых крокаў і адмены крымінальнага артыкулу 193.1 немагчыма казаць пра змены”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.
“Вельмі важна, каб час прыпынення санкцый быў скарыстаны дэмакратычнымі сіламі для ціску на ўлады і правядзення рэальных рэформ. Яшчэ адзін важны момант: перамоўны працэс паміж уладамі Беларусі і ўрадамі дэмакратычных краін, МВФ і іншымі арганізацыямі быў адкрыты для беларускага грамадства, каб беларусы ведалі, на што выдзяляюцца і ідуць грошы. Інакш усе гэтыя сродкі пойдуць толькі на павелічэнне дабрабыту карумпаваных чыноўнікаў”, – заключыў сустаршыня БХД.
Таксама ў сустрэчы ўдзельнічалі Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Юрый Губарэчіч, Аляксей Янукевіч, Ірына Вештард, Сяргей Калякін.