У Гродне сабралі больш за тысячу подпісаў супраць абавязковых банкаўскіх тэрміналаў для ІП (фота)

06 лістапада 2015 17:48  |  Галоўныя навіны

У Гродне сабралі больш за тысячу подпісаў супраць абавязковых банкаўскіх тэрміналаў для ІП (фота)

У Гродне працягваецца ініцыяваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй збор подпісаў супраць рашэння ўладаў аб абавязковай усталёўцы банкаўскіх тэрміналаў для безнаяўных разлікаў у кожнай гандлёвай кропцы з 1 студзеня 2016 года.

“Гэта рашэнне вельмі балюча ўдарыць па індывідуальных прадпрымальніках”, – адзначыў Гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

На сёння, паводле яго, сабрана ўжо больш 1000 подпісаў супраць абавязковай устаноўкі тэрміналаў.

З гэтай нагоды ў Гродне 5 лістапада таксама адбыўся круглы стол з удзелам мясцовых прадпрымальнікаў.

Болей навін