У Гродне жыхары прыватнага сектару патрабуюць заасфальтаваць разбітыя вуліцы (фота)
У Гродне актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі змагаюцца за добраўпарадкаванне вуліц. Паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам у прыватным сектары бакі вуліц, якія бачныя з цэнтральных вуліц, заасфальтавалі, а ў сярэдзіне дарогі засталіся разбітымі.
“Хтосьці з чыноўнікаў там праязджаў, і перад яго прыездам пачаткі вуліц заасфальтавалі, а далей іх пакінулі разбітымі”, – адзначыў гарадзенскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Мікола Баўсюк.
Вырашэннем гэтага пытання заняўся хрысціянскі дэмакрат Глеб Храпавіцкі, які каардынуе збор подпісаў па разбураных вуліцах. 8 лістапада з удзелам жыхароў вуліц адбыўся круглы стол, на якім яны пагадзіліся дапамагаць у зборы подпісаў.