Сябры БХД даслалі Ірыне Моцнай паштоўкі падтрымкі і грошы на адваката (фота)
Бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 9 лістапада даслалі шматдзетнай маці Ірыне Моцнай, якая знаходзіцца ў вязніцы, паштоўкі са словамі падтрымкі.
Таксама электронным пераводам ёй пералічылі грошы на адваката, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.