У Магілёве МХД правялі круглы стол па праблемах медыцыны (фота)
Актывісты Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёва правялі круглы стол з удзелам тэрапеўта адной з Магілёўскіх паліклінік, на якім абмеркавалі праблемы ў сістэме аховы здароўя Беларусі.
Моладзь больш за ўсё цікавіў стан паліклінік і бальніц, матэрыяльна- тэхнічнае абсталяванне, а таксама магчымасць увядзення абавязковага медыцынскага страхавання.
«На сённяшні дзень асноўнымі праблемамі аховы здароўя Беларусі з’яўляецца загружанасць паліклінік і недахоп спецыялістаў, а таксама недастатковая матэрыяльная падтрымка», – адзначыў намеснік каардынатара аргкамітэта МХД па Магілёўскай вобласці Андрэй Бодзілеў.