Павал Севярынец сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец у складзе дэлегацыі дэмакратычных сілаў сустрэўся з міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам, які прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі “дарожную карту” для Беларусі, прапанаваную Еўрасаюзам і Еўрапарламентам, неабходнасць зменаў выбарчага заканадаўства.
Павал Севярынец падняў пытанне нерэгістрацыі БХД у той час як прарасейскія , нават паўвайсковыя фармаванні атрымліваюць афіцыйную рэгістрацыю ў РБ.