У Гародні пачаўся збор подпісаў за асфальтаванне вуліц у прыватным сектары
У Гародні распачаўся збор подпісаў за асфальтаванне вуліц у прыватным сектары паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам, якія добраўпарадкаваныя толькі з боку галоўных дарог, бо там ездзяць буйныя чыноўнікі.
Каардынуе збор подпісаў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Глеб Храпавіцкі.