Віцебскія чыноўнікі добраўпарадкаваннем гарадскіх могілак даручылі заняцца святарам
Праз колькі дзён, як віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэнні ПБХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” перадалі па інстанцыях калектыўны зварот жыхароў Кліноў (мікрараён у Віцебску) аб добраўпарадкаванні закінутых могілак, прыйшоў адказ з Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтру.
Нягледзячы на тое, што арыгінал звароту быў адпраўлены ў Віцебскі гарвыканкам, а яго копіі ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна, спецкамбінат і Віцебскую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыя раёна перанакіравала зварот на спецкамбінат і Віцебскую Епархію.
“Яны што, зараз адзін аднаму перасылаць наш зварот будуць? Ім што, і епархія падпарадкоўваецца? Дарэчы, спадар намеснік кіраўніка В.А. Галанаў. Вы ж падпісалі гэтую бязглуздзіцу. Ці хоць самі зразумелі, што падпісалі? Мы—не. Патрабуем тлумачэнняў”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.