Жыхароў Слуцка пазнаёмілі з новымі кампаніямі БХД (фота)
17 лістапада грамадскія актывісты Слуцка абмеркавалі новыя кампаніі, ініцыяваныя аргкамітэтам па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, і выказалі жаданне далучыцца да супольных сацыяльных праектаў.
На сходзе была заслухана інфармацыя Зінаіды Цімошак аб дзейнасці аргкамітэта, намаганнях БХД па рэфармаванні эканомікі і грамадства. Асаблівую цікаўнасць выклікала праграма “Урад для народа”.
У сваю чаргу Сяргей Долбік расказаў аб устаноўчым сходзе Хрысціянска-дэмакратычнага руху і праграмах па развіцці грамадскай актыўнасці і разняволенні грамадства.
Пасля абмеркавання случчане вырашылі далучыцца да збору подпісаў пад калектыўным зваротам па паляпшэнні якасці медыцынскіх паслуг у краіне, паведаміла Зінаіда Цімошак.
Па заканчэнні мерапрыемства на вуліцах Слуцка прайшла акцыя па азнаямленні жыхароў горада з дзейнасцю хрысціянскіх дэмакратаў. На вуліцах Капыльская і Леніна былі раздадзеныя буклеты з інфармацыяй пра БХД.