На Андрэя Гайдукова склалі пратакол за раздачу ўлётак пра зніклых палітыкаў
На актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэя Гайдукова склалі пратакол за акцыю салідарнасці з зніклымі беларускімі палітыкамі, якую ён правёў 16 лістапада ў Наваполацку.
“Пратакол склалі па 23.34 частка 3 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Я спадзяваўся, што будзе “несанкцыянаваны распаўсюд прадукцыі СМІ”. Буду чакаць позвы ў суд”, – адзначыў актывіст.
Пратакол складалі ў міліцыю, куды Андрэя Гайдукова выклікалі тэлефонным званком. «Учора быў званок ад іх з пытаннем, ці згодны я прыйсці. Я сказаў так, толькі афармляйце позву. Сёння зноў патэлефанавалі (капітан Рыбічонак Яўген Юр’евіч), сказалі позву ўручаць там», – падкрэсліў ён.