МХД Магілёва правялі акцыю супраць вайны, гвалту і тэрарызму (фота)
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва правялі акцыю супраць вайны, гвалту і тэрарызму. Падчас правядзення акцыі людзям раздавалі ўлёткі і шарыкі з беларускiм арнаментам і сімволікай МХД.
“Мы пагутарылі з многімі людзьмі. Меркаванні людзей розныя, аднак прыемна, што большасць неабыякава да трагічных падзей у Парыжы і ва Украіне. Прыемна бачыць, што людзі цікавяцца рухам МХД, некаторыя шчыра радыя таму, што ёсць моладзь, якая сапраўды не абыякавая. Нам таксама прыемна, што людзі зразумелі і падтрымалі мерапрыемства”, – адзначыў намеснік каардынатара аргкамітэта МХД па Магілёўскай вобласці Андрэй Бодзілеў.
Некаторыя з мінакоў выказалі жаданне далучыцца да дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў.