У Віцебску сабралі 1000 подпісаў за якасную медыцыну
![У Віцебску сабралі 1000 подпісаў за якасную медыцыну У Віцебску сабралі 1000 подпісаў за якасную медыцыну](/wp-content/uploads/old/posts/2015-11/1448874118_1447248822_a0f35-clip-25kb1.jpg)
У Віцебску ініцыятыўная група “З якасную медыцыну” сабрала 1000 подпісаў пад калектыўным зваротам да віцебскіх уладаў па праблемах якасці медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры, а таксама з прапановамі рэфармавання беларускай медыцыны.
Да ініцыятывы далучыліся створаныя групы актывістаў з Наваполацку, Лепеля, Шаркаўшчыны.
Мяркуецца пашырэнне кампаніі ў Гарадку, Езярышчы, Паставах, Глыбокім. Адмысловая кампанія праходзіць і ў Оршы, адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.