МХД Магілёва правялі акцыю супраць СНІДу (фота)

01 снежня 2015 10:25  |  Грамадства

МХД Магілёва правялі акцыю супраць СНІДу (фота)

Маладыя Хрысціянскія дэмакраты Магілёва 30 лістапада правялі акцыю, прымеркаваную да дня барацьбы са СНІДам.

Падчас яе актывісты раздавалі ўлёткі, камунікавалі з моладдзю на тэму таго, як лепш за ўсё пазбегнуць заражэння.

«Праблема захворвання на СНІД вельмі актуальная, асабліва для маладых людзей. Гэтая хвароба, лекаў ад якой не існуе! Аднак ёсць магчымасць пазбегнуць інфіцыравання. А для гэтага трэба не забываць аб праблеме!» – адзначыў намеснік каардынатара аргкамітэта МХД па Магілёўскай вобласці Андрэй Бодзілеў.

МХД Магілёва правялі акцыю супраць СНІДу (фота)
МХД Магілёва правялі акцыю супраць СНІДу (фота)

Болей навін