Ірыне Моцнай на год скарацілі тэрмін зняволення

06 снежня 2015 15:15  |  Галоўныя навіны

Ірыне Моцнай на год скарацілі тэрмін зняволення

Зняволеная прыёмная маці з Клімавічаў Ірына Моцная даслала каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук ліст, у якім дзякуе за дапамогу.

«Спрабую скараціць свой тэрмін. Год знялі. Хутка ў мяне замена рэжыму, але на яе не спадзяюся, тут гэта амаль не практыкуюць. Наперадзе УДВ. Там не ведаю… Працую на фабрыцы, але ёсць свае цяжкасці. У лісце не магу…» – адзначае яна.

«Тут ратуюць толькі лісты. Устаю і кладуся з болем. Жыццё прайшло дарэмна!.. Але калі зусім у гэта верыць пачынаю, думаю пра дзяцей… Гэта тое, дзеля чаго трэба жыць! І я жыву, бо люблю! Дзеля памяці пра Сашу! І дзеля блізкіх!» – гаворыцца ў лісце.

«Ратуюся лістамі і чытаннем. Шмат чытаю духоўнай літаратуры. Вельмі была рада лістам з падтрымкай. Вялікі дзякуй усім перадай! Тут гэта неацэннае багацце! І наогул, да тых, каму шмат пішуць, тут лепш ставяцца. Закон такі! Тут! Але я выжыву, усё вытрываю і перажыву! Жыццё свае, нават калі давядзецца пачынаць спачатку, я не размяняю на слёзы і забіванне сябе! Буду шчаслівай назлосць ворагам і на радасць сябрам, родным і тым, хто мяне любіць!» – заключае Ірына Моцная.

Нагадаем, 19 снежня 2014 года суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.

Болей навін