У Мінску прэзентуюць кнігу Севярынца “Люблю Беларусь” па-чэску
У Мінску 15 снежня а 19:00 у кнігарні “ЛогвінаЎ” (праспект Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя перакладу на чэскую мову кнігі беларускага хрысціянскага палітыка «Люблю Беларусь» – “Miluji Bělorusko”.
Адмыслова запрошаныя госці: Барыс Пятровіч, Уладзімір Арлоў, Міхась Скобла, Аляксей Шэін, Глеб Лабадзенка. Скайп-госцем вечару будзе перакладчыца, чэская пратэстанцкая верніца Святлана Вранава.
«Люблю Беларусь» — энцыклапедыя з 200 эсэ, прысвечаных феноменам беларускай нацыянальнай ідэі.