Магілёўскія МХД навучаюць старэйшых калегаў працы з кампутарам
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва праводзяць заняткі па навучанні працы з кампутарам для людзей сталага узросту – сябраў Сеньёрскай арганізацыі БХД.
“Усім вельмі цікава. Мне – атрымаць пэўны вынік, “вучням” кожнае дасягненне – радасць.
Узровень ва усіх розны. Хтосьці добра сябе адчувае на абшарах сусветнай павуціны, а хтосьці толькі вывучаецца ёй карыстацца, але вынікам працы павінна стаць свабоднае карыстанне усімі “вучнямі””, – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.
Заняткі праходзяць кожны аўторак і пятніцу.