Актывісты БХД заклікалі бабруйчанаў абараніць жыццё (фота)
У Бабруйску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю ў межах кампаніі “У абарону жыцця”, падчас якой раздавалі тэматычныя матэрыялы і матэрыялы пра БХД.
Акцыю пачалі на пешаходнай зоне каля гарадскога рынку, заходзілі ў крамы. “У асноўным звярталіся да маладых людзей – яны ахвотна фатаграфаваліся з намі. Старэйшыя таксама ставілі подпісы і станоўча ставіліся да нашай працы, ухвалялі”, – паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Таксама актывісты прапаноўвалі мінакам пазбіраць сярод іх знаёмых подпісы ў падтрымку пралайф-ініцыятываў БХД. Некаторыя пагадзіліся.