У Віцебску жанчыны натхняліся прыкладам славутых беларусак (фота)
20 снежня ў Віцебску адбылося пасяджэнне клубу жаночага лідарства. Слухачы паслухалі натхняльны расповед пра жанчын, імёнаў якіх, на жаль, няма ў афіцыйных падручніках: Палута Бадунова – адна з заснавальнікаў БНР, Магдалена Радзівілл – княгіня, мецэнатка, якая падтрымлівала дзеячоў беларускага адраджэння, Эмілія Плятэр -“беларуская, літоўская, польская Жана Д’арк».
Удзельнікі паглядзелі фільмы Белсату, прысвечаныя Палуце і Эміліі, праслухалі верш Адама Міцкевіча, прысвечаны Эміліі Плятэр “Смерць палкоўніка”, правялі гістарычныя паралелі, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.
Таксама на пасяджэнні вызначыліся з наступнай дзейнасцю пры падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі, заахвоцілі прысутных з Асвеі, Езярышча, Глубокага, Полацку, Наваполацку, Воршы да збору подпісаў у абарону жыцця. Апроч таго, былі сабраныя ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які загінуў за свабоду Украіны ад расейскіх захопнікаў, ды ў дапамогу Ірыне Моцнай, асуджанай год таму.