Ці павінны быць дазволены аборты? «Дуэль» на TUT.BY з удзелам Вольгі Кавальковай
Парламент Абхазіі забараніў аборты на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі. Перапыненне цяжарнасці будзе карацца крымінальна без выключэнняў, нават у выпадку пагрозы здароўю і жыццю маці. Такія ж ці падобныя забароны дзейнічаюць у дзясятках іншых краін. TUT.BY вырашыў абмеркаваць гэтую супярэчлівую тэму: ці павінны аборты быць дазволены – у чарговым выпуску «Дуэлі». Гасцямі перадачы стануць Вольга Кавалькова і Ірына Альхоўка.
Вольга Кавалькова – юрыст, палітычная і грамадская актывістка, каардынатар кампаніі «У абарону жыцця» і аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.
Ірына Альхоўка – сацыёлаг, эксперт па пытаннях абароны правоў жанчын, прасоўвання гендарнай роўнасці, папярэджання хатняга гвалту, процідзеяння гандлю людзьмі. З 2010 года Ірына ўзначальвае міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендарныя перспектывы”. Член Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце міністраў Беларусі.
Падключайцеся да прамога эфіру TUT.BY-ТБ 23 снежня ў 15.30. Відэазапіс чарговай «Дуэлі» будзе даступны на сайце пазней.