Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх хрысціянаў, якія сёння святкуюць Раство Хрыстова! Больш за дзве тысячы гадоў таму Бог з любові да грэшнага чалавека Сам стаўся чалавекам, каб праз Сваю пакутніцкую смерць на крыжы прывесці нас да неба.
Мы не павінны забывацца на гэта, святкуючы сёння Божае Нараджэнне, радуючыся гэтай цудоўнай падзеі.
Таксама, па прыкладзе ўцелаўлёнага Ісуса Хрыста, мы мусім самі дапамагаць іншым наблізіцца да Бога, адкрыўшы ім сапраўдны сэнс свята.
Мы мусім памятаць і пра тых, хто сёння знаходзіцца ў патрэбе, прыкладаць усе свае намаганні, каб даць годны адказ на выклікі сучаснасці і змяніць да лепшага родную Беларусь – край, давераны нам Богам!
Жадаем усім вам і вашым блізкім Божага дабраслаўлення і ўсіх патрэбных Божых ласк!
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!