У Магілёве актывісты МХД правялі акцыю «У абарону жыцця» (фота)
25 снежня Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі ў Магілёве акцыю ў межах кампаніі “У абарону жыцця”. Актывісты збіралі подпісы ў падтрымку пралайф-ініцыятыў БХД, раздавалі ўлёткі.
Сустракаліся людзі, якія адмаўляліся браць ўлёткі, ці ставіць подпіс, даказваючы што аборты патрэбныя, але такіх было мала. Большая частка людзей, а ў прыватнасці моладзі лічыць, што аборты трэба забараніць, заяўляюць у МХД.
«Мы спадзяемся што наша калядная акцыя, не прайшла дарма, і, можа быць, хтосьці, убачыўшы ўлётку або перадаўшы яе іншаму, задумаецца і не зробіць аборт – жыццё яшчэ ненароджанага дзіцяці будзе выратавана», – адзначыў памочнік лідара МХД Магілёва Васіль Бяляй.