Андрэя Гайдукова выклікаюць у міліцыю: супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс
![Андрэя Гайдукова выклікаюць у міліцыю: супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс Андрэя Гайдукова выклікаюць у міліцыю: супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс](/wp-content/uploads/old/posts/2015-12/1451454229_gaydukou.jpg)
Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Наваполацку Андрэя Гайдукова выклікаюць 30 снежня ў міліцыю.
Калі Андрэй Гайдукоў выходзіў з хаты увечары 29 снежня, то сустрэў маёра міліцыі. Маёр уручыў актывісту позву ў Наваполацкі ГАУС на 14:00 30 снежня.
“… вам належыць з’явіцца ў якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс”, – гаворыцца ў позве.