У Бабруйску кампанія “За якасную медыцыну” выйшла на новы этап (фота)
У Бабруйску па сканчэнні першага этапу кампаніі “За якасную медыцыну”, падчас якога ў горадзе актыўна збіралі подпісы ў падтрымку прапаноў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па паляпшэнні якасці медыцынскага абслугоўвання, распачаўся этап інфармавання.
Актывісты БХД распаўсюджваюць улёткі кампаніі па пад’ездах жылых дамоў і паліклініках, раздаюць іх на вуліцах, распавяла каардынатар аргкамітэту Таісія Кабанчук.
Паводле яе, жыхары Бабруйску прыхільна ставяцца да кампаніі.