Андрэя Гайдукова аштрафавалі на дзве базавыя
Наваполацкага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 31 снежня аштрафавалі на дзве базавыя велічыні па ч. 2 арт. 21.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў).
Ён прызнаны вінаватым у распаўсюдзе 15 снежня ўлётак БХД «За якасную медыцыну» на інфармацыйных стэндах каля пад’ездаў некаторых дамоў гораду.
Віна “пацвярджаецца” двума рапартамі пра тры знойдзеныя ўлёткі, рапартам пра невядомую жанчыну, якая бачыла невядомага чалавека, раздрукоўкай з сайту БХД пра збор подпісаў “За якасную медыцыну” і даведкай ад начальніка ЖЭС.
Хадайніцтва актывіста пра выклік маёра Галяковіча, які безапеляцыйна і без якіхсьці доказаў у сваім рапарце заявіў пра датычнасць да расклейкі ўлётак менавіта Андрэя Гайдукова, задаволенае не было.