У Гродзенскай Капцёўцы патрабуюць ад уладаў разабрацца з небяспечным паваротам (фота)
У вёсцы Капцёўка ў Гродзенскім раёне, якую нядаўна абвесцілі аграгарадком, мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі праводзяць збор подпісаў за тое, каб у ёй усталявалі бяспечныя ходнікі.
“Калі Капцёўка была яшчэ вёскай, ходнікі ў ёй былі. А зараз – аграгарадок, але ходнікаў няма. А там небяспечны паварот, які пагражае жыццям і здароўю грамадзян”, – адзначыў каардынатар БХД Мікола Баўсюк.