Слонімцы патрабуюць якаснай медыцыны

11 студзеня 2016 07:26  |  Галоўныя навіны

Слонімцы патрабуюць якаснай медыцыны

Сябры Слонімскай суполкі БХД завяршылі збор подпісаў у межах кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх”. Па словах каардынатара БХД Івана Бедкі, у асноўным слонімцы падтрымалі кампанію, але былі і такія людзі, хто баяўся ставіць подпіс, а некаторыя лічылі і лічаць, што гэта праблема іх не тычыцца.

Нягледзячы на гэта, сабрана 405 подпісаў дзеля таго, каб палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання.

Іван Бедка подпісы перадаў у Слонімскі райвыканкам, а таксама выслаў у Палату прадстаўнікоў РБ, Савет Міністраў, Міністэрства аховы здароўя і ў Міністэрства фінансаў. Цяпер слонімцы чакаюць адказаў.

Болей навін