Віцебскія прамоўцы БХД падчас парламенцкай кампаніі зоймуцца лакальнымі праблемамі
9 студзеня ў Віцебску адбылося паседжанне клубу жаночага лідарства Віцебшчыны, удзельнікамі якога сталі прамоўцы падчас парламенцкай кампаніі 2016 года.
Тэмай сустрэчы была экалогія Віцебшчыны ў святле сусветнай праблемы, прававыя аспекты вырашэння праблемаў.
Удзел прынялі каманды з Глыбокага, Воршы, Наваполацку-Полацку, Віцебску. Былі вызначаны начальнікі штабоў прамоўцаў. Каманды будуць падчас кампаніі вырашаць і лакальныя праблемы, у тым ліку і па экалогіі.