Новых сябраў БХД з Віцебска прымушаюць адмаўляцца ад заснавання партыі
Прадстаўнікі віцебскіх уладаў ходзяць па новых сябрах Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія ў снежні 2015 года пагадзіліся стаць заснавальнікамі Партыі БХД, і прымушаюць іх пісаць адмовы ад статусу заснавальніка.
Ужо прынамсі дзве адмовы ў іх ёсць. “Адна пенсіянерка працуючая, другая – не. Але людзі ніколі не сутыкаліся з такім, і яны, канечне, ў жаху, што не толькі выклікаюць ці тэлефануюць, а прыходзяць дадому ці на працу”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні ПБХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
Нагадаем, што VI устаноўчы з’езд ПБХД прайшоў 12 снежня. З’езд быў тэхнічным, але юрыдычна правамоцным. Рашэнне правесці яго было прынята ў сувязі з прыпыненнем з боку ЕС і ЗША санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі і неабходнасцю апошніх ўчыніць пэўныя крокі па лібералізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне.