Лідары беларускіх правацэнтрыстаў наведваюць Дзяржынск
Лідары беларускіх правацэнтрысцкіх партый і арганізацый працягваюць наведваць рэгіёны Беларусі. 16 студзеня сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч наведваюць Дзяржынск (Койданава).
У горадзе яны маюць намер падтрымаць індывідуальных прадпрымальнікаў, прадставіць гараджанам правацэнтрысцкую альтэрнатыву і распавесці пра асноўную прычыну настолькі глыбокага эканамічнага крызісу ў краіне – адсутнасць свабодных і справядлівых выбараў.
Нагадаем, што 15 студзеня лідары БХД, АГП і РЗС наведалі Жодзіна.